У суботу па паўднёвым захадзе Беларусі будзе да +28
08.06.2018 13:36
—
Разное
Фота: pixabay.com
Пераменная воблачнасць чакаецца ў Беларусі ў суботу, 9 чэрвеня. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Ападкаў не чакаецца, толькі ўначы па ўсходзе Магілёўшчыны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду.
Уначы тэмпература паветра чакаецца ад 8 да 14 градусаў цяпла, па паўночным усходзе будзе +3...+7. Удзень слупок тэрмометра пакажа 18-24 вышэй за нуль, у паўднёва-заходніх раёнах прагназуюць 25-28 са знакам "плюс".