Стоп: знята!

Источник материала:  
08.06.2018 — Разное

На мінулым тыдні ў рэдакцыю даслалі відэа «Мая малая радзіма – Акцябр». Аказалася, яго аўтар Максім Голубеў, навучэнец Акцябрскай сярэдняй школы, ужо год здымае ролікі са сваім педагогам Вольгай Стасевай.

Стоп: знята!

– У прошлым годзе Вольга Анатольеўна прапанавала нам, старшакласнікам, прыняць удзел у конкурсе відэаролікаў. Мне падабаецца здымаць відэа, таму і пагадзіўся. З таго часу разам мы зрабілі 7 ролікаў рознай тэматыкі: сацыяльнай, патрыятычнай і многіх іншых, – распавядае Максім.
Юны аператар – сапраўдны актывіст. Акрамя добрай паспяховасці па асноўных прадметах, ён рэгулярна прымае ўдзел у розных конкурсах. Школе прынёс ужо больш за 10 дыпломаў. Напрыклад, першае месца на раённай навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ па беларускай мове, творчым праекце «Бяспечны пераход 2018», «І няхай пакаленні памятаюць…» Пры гэтым прызавыя месцы ў Максіма не толькі ў інтэлектуальных напрамках, але і творчых. Ён зай-маецца танцамі і ў 2016 годзе ў адкрытым абласным конкурсе «Зямля пад белымі крыламі» ў намінацыі «Эстрадны танец» у складзе групы «Boon-7» таксама заняў першае месца.
– Ролік для вашай газеты апынуўся адным з самых складаных, бо, па задумцы, пра вёску Акцябр павінны былі расказаць мясцовыя жыхары. І зняць гэта ўсё на відэа было вельмі няпроста: большасць людзей саромелася камеры. Але ў нас атрымалася, – кажа Максім.
Дарэчы, з рэалізацыяй ідэй яму дапамагалі сябры: Андрэй Сталяроў, Арцём Максіменка і Мікіта Юрноўскі.
– Каманда ў нас сабралася вельмі добрая. Хлопцы ўсё робяць самі: і здымаюць, і манціруюць. Ды і сам Максім – вельмі актыўны і ідэйны малады чалавек. Вось мы і ўдзельнічаем у кожным конкурсе. Не прапусцілі ні аднаго ў бягучым годзе, дзе галоўнай задачай было зняць відэа, – тлумачыць Вольга Стасева.
У гэтым годзе Максім скончыў школу. У бліжэйшы час ён збіраецца паступаць у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны на юрыдычны факультэт, але займацца відэаздымкай малады чалавек працягне.
Павел ЛЕНСКІ.
Фота аўтара.

←Маковое поле уничтожили в Мядельском районе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика