8 чэрвеня па паўночным усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы
07.06.2018 19:57
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Пераменная воблачнасць і пераважна без ападкаў будзе 8 чэрвеня ў Беларусі. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Толькі па паўночным усходзе краіны ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах — з навальніцамі. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень паўднёва-заходні, заходні 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа ад 5 да 11 градусаў цяпла. Удзень па паўночным усходзе ён падымецца да +19, а па паўднёвым захадзе — ажно да 27 градусаў вышэй за нуль.