Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху

Источник материала:  
07.06.2018 — Разное

Казачны куток для дзятвы – утульную гульнявую пляцоўку – урачыста адкрылі ў Міжнародны дзень абароны дзяцей на вуліцы Шасэйнай у вёсцы Натальеўск. Адметнасць яе ў тым, што ўсе работы былі выкананы па ініцыятыве і пераважна рукамі дэпутатаў Калодзежскага сельскага Савета дэпутатаў.

Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху
– Ідэю стварэння пляцоўкі на нашай першай сесіі новага склікання прапанаваў дэпутат Сяргей Бабіновіч, – кажа старшыня сельвыканкама Людміла Пасудзеўская. – Яна ўсім спадабалася. Знайшлі ўзоры элементаў пляцоўкі ў інтэрнэце. Кожны дэпутат абраў, які з іх будзе вырабляць. У выніку, дзякуючы клопатам дырэктара эксперыментальнай базы “Натальеўск” дэпутата Алены Махнач і работнікаў гаспадаркі, былі пабудаваны дамок і арэлі, набыта горка. Намаганнямі Дзмітрыя Васілеўскага зроблена машынка, Ігара Забаронка – караблік і самалёцік, Ірыны і Аляксандра Дзьячэнкаў – матацыкл. Лаўку і паравозік вырабіў мой муж. Мастацкую расфарбоўку элементаў выканала Ірына Дзьячэнка. Свой унёсак у будаўніцтва пляцоўкі таксама зрабілі дэпутаты Сяргей Бабіновіч, Таццяна Пашкова, Марына Кудланс, Марыя Касцяневіч, Васіль Братчэня, Алена Савіч, работнікі сельвыканкама Ала Юркевіч і Алена Грыбко, бацькі Таццяна Бабіновіч і Вольга Ігнатчанка…
Як распавяла Людміла Пасудзеўская, дзеці пачалі з задавальненнем асвойваць пляцоўку задоўга да яе адкрыцця: яшчэ не паспела як след высахнуць фарба. А пасля ўрачыстага пераразання стужкі, калі самадзейныя артысты ладзілі тут гульні, конкурсы, забавы, малых было, як у мурашніку.
Выступаючы на адкрыцці пляцоўкі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Мікалай Лойка шчыра падзякваў дэпутатам за добрае пачынанне і выказаў спадзяванне на тое, што яно будзе падхоплена ў іншых кутках Чэрвеньшчыны.

Ігар АДАМОВІЧ.
Фота аўтара

Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху Дзецям на радасць, дарослым на ўцеху

←Работы по подключению БелАЭС к энергосистеме завершатся в ноябре – Минэнерго

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика