У смаргонскім дзіцячым садку адкрылі метэастанцыю

З адкрыццём метэастанцыі ў выхаванцаў ясляў - саду №10 г. Смаргоні з'явілася магчымасць атрымаць адказы на гэтыя і іншыя пытанні, самастойна вывучаць стан надвор'я, а таксама назіраць і прадказваць яго змены.
Выходзячы на вуліцу, дзеці не проста трапляюць на пляцоўку, а аказваюцца ў незабыўным свеце навуковых назіранняў і даследаванняў.
Метэастанцыя ў нашым дзіцячым садзе - гэта комплекс розных прыбораў, якія дазваляюць вывучаць атмасферныя з'явы і вызначаць надвор'е: метэаралагічная будка з тэрмометрам, сонечны гадзіннік, асадкамер, снегамер, круцёлкі, гігрометр, лавец аблокаў, каляндар надвор'я.

Для стварэння метэастанцыі былі прыкладзены ўсе неабходныя намаганні - як з боку адміністрацыі ўстановы, педагогаў, так і з боку бацькоў. Ім - асаблівая падзяка, так як мы заўсёды знаходзім у іх водгук і падтрымку.
Створаная намі метэастанцыя дапаможа разнастаіць штодзённыя прагулкі дзяцей на свежым паветры. Тут выхаванцы змогуць праводзіць пазнавальныя заняткі з дапамогай прыбораў, навучацца вызначаць сілу ветру, тэмпературу і вільготнасць паветра, тыпы аблокаў, час па сонечнаму гадзінніку, стан надвор'я (сонечна, воблачна і г.д.), узровень ападкаў і снежнага покрыва, навучацца прагназаваць надвор'е і на практыцы правяраць дакладнасць народных прыкметаў. Нашы дзеці ўжо паспелі пазнаёміцца з тым, як выглядаюць і працуюць прыборы для назіранняў за надвор'ем, і нават правялі свае першыя назіранні.

Унікальнасць метэастанцыі заключаецца ў тым, што ў гульнявой форме дзеці пашыраюць ўяўленні пра навакольны свет, уключаюцца ў даследчую дзейнасць у працэсе непасрэдных зносін з прыроднымі з'явамі. Гэта дазваляе пашыраць кругагляд дзяцей, фарміраваць беражлівыя адносіны да прыроды і ствараць спрыяльныя эмацыйныя ўмовы пры азнаямленні дашкольнікаў з прыродай роднага краю.



Алена ЛАПЫЦЬКА, выхавальнік дашкольнай адукацыі.