У Мінску 49-гадовая кіроўца Volkswagen Polo не прапусціла трамвай (фотафакт)

Источник материала:  
06.06.2018 12:12 — Разное
У Мінску 49-гадовая кіроўца Volkswagen Polo не прапусціла трамвай (фотафакт)
Фота: ДАІ

У Мінску 49-гадовая кіроўца Volkswagen Polo не прапусціла трамвай. Здарэнне адбылося ўвечары 5 чэрвеня на вуліцы Казлова. Як інфармуе сайт sb.by са спасылкай на ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, аўтамабіль ехаў з боку Берасцянскай вуліцы ў накірунку вуліцы Батанічнай. На скрыжаванні з вуліцай Платонава кіроўца пачала рабіць разварот і дапусціла сутыкненне машыны з трамваем, які ехаў у спадарожным накірунку.

Пацярпела 73-гадовая маці кіроўцы Volkswagen Polo, якая ехала ў якасці пасажыра. У яе дыягнаставалі "пералом пляча са змяшчэннем" і шпіталізавалі ў Бальніцу хуткай меддапамогі.

←Регулирование криптовалют и блокчейн в медицине. Итоги Blockchain Bitcoin Conference Prague 2018

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика