Міжнародны дзень бегу адзначаюць ва ўсім свеце

Источник материала:  
06.06.2018 09:44 — Разное

Не спосаб руху, а стыль жыцця: сёння адзначаецца Сусветны дзень бегу. Беларуская сталіца – сярод 24 гарадоў-удзельнікаў міжнароднай акцыі «Пераганяючы сонца».

Вялікая эстафета пачнецца ў Новай Зеландыі, а адтуль будзе рухацца па розных частках свету. Такім чынам, па задуме арганізатараў, ахопліваюцца адразу 15 часавых паясоў. Асаблівай падрыхтоўкі для ўдзелу не патрабуецца: дыстанцыя невялікая – усяго адна міля, гэта крыху больш за паўтара кіламетра. Таму забег адкрыты для ўсіх аматараў здаровага ладу жыцця.

Старт забегу ў Мінску прызначаны на 15.00 у парку Перамогі. Арганізатары запрашаюць прыйсці загадзя, каб зарэгістравацца. У кожным горадзе капітанам праекту стане знакаміты спартсмен. У беларускай сталіцы бег за Сонцам узначаліць марафонка Вольга Мазуронак.

←AMD представила 32-ядерный процессор Threadripper

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика