Жыхар Маларыты падчас прагулкі з унукамі знайшоў астанкі 11 чалавек

Источник материала:  
05.06.2018 17:59 — Разное
Жыхар Маларыты падчас прагулкі з унукамі знайшоў астанкі 11 чалавек
Фота: sudexpert.gov.by

У Маларыце мужчына падчас прагулкі з унукамі знайшоў астанкі 11 чалавек. У пяску ён заўважыў фрагменты костак і патэлефанаваў у міліцыю. Здарэнне адбылося ў панядзелак, 4 чэрвеня. На месца прыязджалі спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Яны і зрабілі папярэднюю выснову, што знойдзеныя астанкі 10 мужчын і 1 жанчыны. Прызначана медыка-крыміналістычная экспертыза, па выніках якой можна будзе прыблізна сказаць, калі людзі былі там пахаваныя.

Мясцовыя жыхары прыгадваюць, што падчас Другой сусветнай вайны ў гэтым раёне праходзілі баі.

←Лукашенко выразил соболезнования в связи жертвами в результате извержения вулкана в Гватемале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика