Лета — гэта свята

Источник материала:  
04.06.2018 — Разное

З нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Петрыкаве прайшлі святочныя мерапрыемствы.

У гарадскім парку схавацца ад стракатых фарбаў не было магчымасці – знакаміты па ўсёй краіне “КолорФЕСТ” завітаў і да нас. Чырвоныя, жоўтыя, фіялетавыя, зяленыя колеры лёталі ў паветры, хапляючыся за дзяцей і дарослых. Дадаў весялосці РАНС – на гэты раз яго супрацоўнікі тушылі не вогнішча, а выпырсквалі ваду на ўдзельнікаў. Актуальна ў спякотнае надвор’е.

У 17 гадзін калектывы раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі падрыхтавалі выніковы канцэрт.  Гэты год для яго ўдзельнікаў сапраўды быў паспяховым на перамогі ў розных конкурсах і спаборніцтвах.

Больш за 100 навучэнцаў у сукупнасці спявалі і танчылі на сцэне амфітэатра.  Сярод іх танцавальныя калектывы “Аквамарын”, “SunWay”, “Надзея”, “Рытм”, аб’яднанні па інтарэсах “Вакальныя спевы” (кіраўнік Георгій Кебец) і “Жывы мікрафон” (Надзея Слабадзянюк), пачуццё гумару дэманстравала каманда КВЗ пад кіраўніцтвам Ірыны Рамашэўскай.

Недалёка ад сцэны праходзілі майстар-класы. Марына Фешчанка, якая ўзначальвае клуб “Калекцыя ідэй і дызайну”, вучыла жадаючых правільна ствараць паштоўкі. Дапамагала асвойваць арыгінальны від творчасці – бодзі-арт – з акцыяй “Пазітыў” настаўнік дадатковай адукацыі Галіна Трыфанава.

Са словамі падзякі за  плённую працу калектыву і выхаванцам цэнтра творчасці выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святлана Сенька.

Намеснік старшыні райвыканкама Дзяніс Хулуп уручыў лісты падзякі і прызы пераможцам абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, а таксама іх настаўнікам і бацькам.

Дзеці бавіліся на атракцыёнах, падскоквалі на батутах. Газетнай паласы не хопіць, каб расказаць пра ўсё, чым быў адметны сёлетні Дзень абароны дзяцей. Шмат чаго цікавага раскажуць фотаздымкі ў газеце, на сайце раёнкі і ў нашых групах у сацыяльных сетках.

Кульмінацыяй свята сталі развітальныя словы выпускнікоў – выхаванцаў цэнтра творчасці, іх сёлета 13. У адказ Надзея Слабадзянюк уручыла памятныя сувеніры – фотакарткі на кубках – і лісты падзякі.

Лета — гэта свята
Лета — гэта свята
Лета — гэта свята
Лета — гэта свята
Лета — гэта свята

Лета — гэта свята

Лета — гэта свята

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.

Фота Арцёма ГУСЕВА.

←«Делятся своими советами, получают опыт других родителей»: где в Беларуси есть клуб активных пап?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика