7 чэрвеня ў Каменцы пройдзе інтэлектуальны квіз ад папулярных курсаў “Мова Нанова ў Берасці”
04.06.2018 14:27
—
Разное
>
Калі любіце кідаць выклік сваёй эрудыцыі і не баіцеся акунуцца ў беларускамоўны свет, гэты івэнт дакладна для вас.
Квіз стартуе ў 18 00 у прэс-руме газеты “Навіны Камянеччыны”, па адрасе Савецкая, 11 (2 паверх). Загадзя збіраць каманду не трэба – проста прыходзьце. Уваход вольны, як на ўсе мерапрыемствы “Мовы нанова”.
“Мова Нанова” – гэта бясплатныя курсы беларускай мовы, што праводзяцца ў 18 гарадах Беларусі, у тым ліку ў Берасці. Іх галоўны прынцып – неакадэмічнае вывучэнне мовы ў спалучэнні з разнастайнымі забаўляльнымі і адукацыйнымі блокамі. А яшчэ гэта сустрэчы з цікавымі беларускамоўнымі гасцямі – адмыслоўцамі з самых розных сфер жыцця.
Больш інфармацыі пра курсы можна знайсці на сайце www.movananova.by.