17-гадовы падлетак у Канадзе самастойна пасадзіў няспраўны самалёт на шашу
04.06.2018 09:10
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У Канадзе, недалёка ад Тарона, сямнаццацігадовы хлопец самастойна пасадзіў невялікі няспраўны самалёт на шашу, перадае БЕЛТА.
Здарэнне адбылося ў ноч з суботы на нядзелю. Падчас палёту ў самалёта ўзніклі праблемы з рухавіком. На борце не было нікога, акрамя 17-гадовага пілота. Юнак паведаміў авіядыспетчару аб праблеме. У выніку было прынятае рашэнне рабіць аварыйную пасадку. Падлетак змог пасадзіць невялікі самалёт проста на хуткаснай шашы.
Пры здарэнні ніхто не пацярпеў. Праз нейкі час самалёт адбуксіравалі з праезнай часткі.