У Брэсце двое п’яных хлопцаў з сякерамі пагражалі мінакам

Источник материала:  
02.06.2018 16:33 — Разное
У Брэсце двое п’яных хлопцаў з сякерамі пагражалі мінакам
Ілюстратыўнае фота з адкрытых крыніцаў

У цэнтры Брэста двое п’яных хлопцаў пагражалі мінакам сякерамі. Паведамленне пра гэта паступіла на лінію 102 у 17.20  у пятніцу, 1 чэрвеня ад мясцовага жыхара. На месца здарэння даслалі нарад міліцыі, які сустрэў агрэсараў у двары дома па бульвары Касманаўтаў. Літаральна праз 7 хвілінаў пасля выкліку хлопцаў затрымалі і адабралі ў іх сякеры.

Гэта брэстаўчане 1990 і 1992 года нараджэння. У іх здарыўся канфлікт з мінаком, які атрымаў удар сякерай. Мужчына трапіў у лякарню і пасля аказання медыцынскай дапамогі быў адпушчаны дадому. Яго здароўю нічога не пагражае.

Нападнікаў даставілі ў пастарунак. Цяпер па факце інцыдэнта робіцца праверка, перадае прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі.

←В Китае упал метеорит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика