У Гомелі раніцай “замініравалі” чыгуначны вакзал
02.06.2018 14:30
—
Разное
Фота: livejourmal.com
У Гомелі болей за 230 чалавек эвакуявалі з чыгуначнага вакзала праз пагрозу выбуху. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УУС Гомелькага аблвыканкама, інфармацыя пра міну, закладзеную на станцыі Гомель, паступіла на спецлінію 102 сёння ў 7.41.
Міліцыя абследавала ўсю тэрыторыю вакзала, правяла эвакуацыю з абодвух яго будынкаў, але выбуховага прыстасавання не знайшла.
Затое праваахоўнікі вылічылі “сапёра”, які тэлефанаваў на лінію. Гэта беспрацоўны мужчына 1979 года нараджэння. Цяпер па факце інцыдэнту ідзе разбіральніцтва.