Апошні званок

Источник материала:  
02.06.2018 — Разное

Апошні званок

ХВАЛЮЮЧЫЯ МОМАНТЫ ЎРАЧЫСТЫХ ШКОЛЬНЫХ ЛІНЕЕК

У мінулую сераду ў навучальных установах раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя заканчэнню навучальнага года.

Апошні школьны званок прагучаў для 304 выпускнікоў 11-х класаў. Павіншаваць вучняў з паспяховым заканчэннем навучальнага года з пажаданнем шчаслівых летніх канікулаў, выпускнікоў – з заканчэннем школы з пажаданнямі паспяховай здачы выпускных і ўступных экзаменаў прыйшлі прадстаўнікі ўлады, падшэфных прадпрыемстваў і арганізацый.

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў падзяліў радасць свята апошняга званка з вучнямі, педагогамі і бацькоўскай грамадскасцю сярэдняй школы № 2.

У пятніцу вучні 11-х класаў здалі першы выпускны экзамен. Графік выпускных іспытаў цесны, кампактны, і ўжо 9 чэрвеня пройдуць выпускныя балі з уручэннем атэстатаў.

НА ЗДЫМКАХ: рэпартаж з гімназіі № 1.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

АПОШНІ ЗВАНОК

У сераду на гэтым тыдні ў сталіцы ў шматпрофільным культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна» адбылося рэспубліканскае свята «Апошні званок» для вучняў 11-х класаў нашай краіны.

На яго была запрошана і дэлегацыя Стаўбцоўскага раёна ў складзе 23 чалавек. Свята ўключыла цікавыя яркія моманты, як парк маладзёжных культур, выставы спецтэхнікі пажарнай службы і аўтадарожнай інспекцыі, былі праведзены майстар-класы.

Самым урачыстым момантам свята стала ўзнагароджанне лепшых вучняў. Прыемна, што ў спісе была і вучаніца сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы Анастасія Шышло, якая атрымала ўзнагароду ў намінацыі «Талент-2018″.

Дырэктару Дзераўнянскай сярэдняй школы Марыі Шумчык уручана ўзнагарода ў намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі».

Атрымаць запрашэнне на гэтае рэспубліканскае свята для вучняў было вялікім гонарам, так як і для кіраўнікоў устаноў, а тым больш, яшчэ і быць адзначанымі ўзнагародамі.

Пр         

←7 ошибок, которые совершают владельцы банковских карт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика