Грунтоўня ізноў адчыняе свае дзверы

Источник материала:  
02.06.2018 09:38 — Разное

Пасля перапынку больш як у год сваю дзейнасць аднаўляе Грунтоўня. Знаёмая берацейцам грамадска-культурная ўстанова цяпер месціцца на плошчы Свабоды 18/1 і працуе ў фармаце краўдфанд-кафэ.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news56053.php

Грунтоўня ізноў адчыняе свае дзверы


Цяпер на пляцоўцы  можна не толькі ладзіць разнастайныя мерапрыемствы, але і папярэдне збіраць на іх неабходныя сродкі. Прапаноўваць ідэі для рэалізацыі можа кожны ахвочы. А наведвальнікаў, якія зробяць дабрачынны ўнёсак на любую з прапановаў арганізатары абяцаюць частаваць смачнай кавай ці гарбатай.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news56053.php

Грунтоўня ізноў адчыняе свае дзверы

Таксама памяшканнем можна скарыстацца і ў фармаце антыкафэ, у той час калі ніякіх мерапрыемстваў там не праводзіцца.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news56053.php

Грунтоўня ізноў адчыняе свае дзверы

Адкрыццё прасторы адбылося ўвечары 1 чэрвеня. Заснавальнікі Грунтоўні сабралі на ўрачыстасці тых, хто дапамагаў у стварэнні Краўдфанд-кафэ - ад фарбавання сценаў да пашыву пуфікаў. А таксама сваіх старых партнёраў і проста ініцыятыўных берасцейцаў, каму ідэя новай Грунтоўні падалася цікавай і патэнцыйна карыснай для ажыццяўлення сваіх задумаў.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news56053.php

Грунтоўня ізноў адчыняе свае дзверы

Пасля невялікай афіцыйнай часткі, прэзентацыі новага фармату і раздачы сяброўскіх картак, пачалася святочная праграма. Фуршэт і музычныя віншаванні ад Вовы Плюмбума. Таленавіты берасцейскі музыка не пакінуў нікога самотным.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news56053.php

Грунтоўня ізноў адчыняе свае дзверы


"Пачатак удаўся і гэта толькі пачатак,"- аптымістычна падсумаваў імпрэзу заснавальнік Грунтоўні Віктар Клімус.

Яндекс.Метрика