У лякарні памерла жанчына, якая пацярпела ў страшным ДТЗ на МКАД
Фота: ДАІ Мінска
У Мінску ў лякарні памерла жанчына, якая пацярпела ў аўтааварыі на МКАД 31 траўня. Следчы камітэт пачаў крымінальную справу, піша tut.by.
ДТЗ адбылося 31 траўня каля 19.40. Паводле папярэдняй інфармацыі, Mercedes GL ехаў у трэцяй паласе ўнутранага кальца МКАД ад Даўгінаўскага тракта ў напрамку Цны. Гэты аўтамабіль урэзаўся ў спадарожны "Пежо", які які знізіў хуткасць пры пераходзе ў другую паласу. Ад удару "Пежо" вылецеў у другую паласу, дзе ўрэзаўся ў Mercedes Gelandewagen.
Пры аўтааварыі лёгкія траўмы атрымалі 35-гадовая кіроўца "Пежо" і дзеці, якія ехалі на заднім сядзенні (6 гадоў і 3 гады). 39-гадовая пасажырка "Пежо" пацярпела больш сур'ёзна: яе шпіталізавалі, аднак жанчына памерла ад атрыманых траўмаў.
Крымінальную справу пачалі на кіроўцу "Пежо" за парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.