Юнацтва новы этап

Источник материала:  
01.06.2018 — Разное

Вось і скончыўся навучальны год ­– школьнае свята кантрастаў. Большасць навучэнцаў сустракаюць апошні званок з доўгачаканым пачуццём аблягчэння і прадчуваннем доўгага адпачынку. А іншыя, самыя дарослыя выхаванцы школ, адчуваюць самоту і хваляванне перад  выпрабаваннямі, што чакаюць іх наперадзе.

Тут можна пачуць радасны дзіцячы смех і заўважыць слёзы на тварах бацькоў.

Вось і ў сярэдняй школе № 2 можна было сустрэць усе атрыбуты апошняга ў навучальным годзе школьнага званка. Адміністрацыя, бацькі і ганаровыя госці мерапрыемства шчыра жадалі выпускнікам усяго найлепшага на навучальным і жыццёвым шляхах. Прызёры і актыўныя ўдзельнікі алімпіяд, конкурсаў і акцый атрымлівалі заслужаныя дыпломы і падзякі. Самыя маленькія школьнікі выступілі перад выпускнікамі з вершаванымі абяцаннямі пра старанную вучобу і годныя паводзіны, за што ім быў перададзены сімвалічны карабель школьнай надзеі.

Не абышлося без школьнага вальса, што выклікаў захапленне не толькі ў дарослых гасцей мерапрыемства, але прымусіў заварожана стаяць некаторых маленькіх шкаляроў. Але іх зачараваны настрой хутка змяніўся гарэзлівым – дзятва спяшалася атрымаць традыцыйныя падарункі ад выпускнікоў, павіншаваўшы апошніх букетамі кветак.

Гучалі апошнія мелодыі і вершы пра школу. Выпускнікі адпусцілі ў вольны палёт паветраныя шары. Іх чакаюць яшчэ экзамены, якіх шмат будзе на жыццёвым шляху.

Юнацтва новы этап

Юнацтва новы этап

Юнацтва новы этап

Юнацтва новы этап
Юнацтва новы этап
Юнацтва новы этап

Юнацтва новы этап

Юнацтва новы этап

Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.

←MetaQuotes Language 5: основы программирования для трейдеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика