Колькасць дзяцей у Беларусі з 2010 года вырасла на 6,1 працэнта — Белстат

Источник материала:  
01.06.2018 — Разное

Колькасць дзяцей у Беларусі з 2010 года вырасла на 6,1 працэнта — БелстатКолькасць дзяцей у Беларусі за восем гадоў вырасла на 6,1 працэнта. Гэта вынікае са статыстычнага агляду да Міжнароднага дня абароны дзяцей (1 чэрвеня), апублікаванага на сайце Белстата, паведамляе БЕЛТА. На 1 студзеня ў Беларусі пражывала 1 865 тыс. дзяцей да 18 гадоў. У параўнанні з пачаткам 2010 года іх колькасць павялічылася на 107 тыс. (на 6,1 працэнта). На долю дзяцей да 6-гадовага ўзросту прыпадае 43,4 працэнта ад агульнай колькасці дзяцей (809 тыс.), да ўзросту 14 гадоў — 42,2 працэнта (або 786 тыс.). 15-17-гадовых у рэспубліцы налічваецца 270 тыс. (14,4 працэнта). У мінулым годзе ў Беларусі нарадзілася 103 тыс. дзяцей і, у адпаведнасці са штогадовай тэндэнцыяй, — хлопчыкаў больш, чым дзяўчынак (53 тыс. і 50 тыс.). У мінулым годзе было 1099 выпадкаў нараджэння двайнят, трайняты нарадзіліся ў 16 сем’яў. Тэндэнцыя да нараджэння другога і наступных дзяцей, якая намецілася ў апошнія гады, працягваецца. У мінулым годзе доля дзяцей, народжаных другімі, склала 39,5 працэнта ад агульнай колькасці тых, хто нарадзіўся, трэцімі і больш — 20,3 працэнта, тады як у 2010 годзе — 36,1 працэнта і 11,6 працэнта адпаведна. Дзяржава ўдзяляе асаблівую ўвагу ўзмацненню матэрыяльнай падтрымкі сем’яў у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей. Памер дапамог пры нараджэнні дзіцяці ў маі 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 12,4 працэнта, памер дапамог па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў — на 19,4 працэнта. Значная ўвага ўдзяляецца пытанням абароны дзяцей, якія засталіся без бацькоўскай апекі. На пачатак 2018 года колькасць дзяцей-сірот у рэспубліцы склала 19,1 тыс., з іх у сем’ях выхоўвалася 15,7 тыс., у дзіцячых інтэрнатных установах — 3,4 тыс. Большасць дзяцей (78,9 працэнта) пражывае ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. Мэты ўстойлівага развіцця (МУР), прынятыя дзяржавамі — членамі ААН, непарыўна звязаны з правамі чалавека ў цэлым і правамі дзяцей у прыватнасці. Клопат пра дзяцей у аснове забеспячэння эканамічнай і сацыяльнай устойлівасці. Дасягненне МУР — гэта адказнасць дарослых, якія абавязаны зрабіць так, каб для дзяцей свет стаў лепшым.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/society/view/kolkasts-dzjatsej-u-belarusi-z-2010-goda-vyrasla-na-61-pratsenta-belstat-69283-2018/

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика