«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках

Источник материала:  
01.06.2018 — Разное

«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках

Механізатар Леанід Іванчыкаў

“Зялёнае жніво” — менавіта так аграрыі часта называюць перыяд нарыхтоўкі кармоў. У СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” да гэтай важнай
і вельмі адказнай справы, якая патрабуе асаблівай увагі
і самааддачы ад усіх удзельнікаў кормаўборачнай кампаніі, прыступілі зладжана. На першы план тут ставяць якасць работ: ад гэтага ў значнай ступені залежыць, якімі будуць малочная і мясная прыбаўкі ў жывёлагадоўчай галіне падчас прадстаячай зімоўкі грамадскага статка.

Каб пад поўную патрэбу забяспечыць грамадскі статак кармамі, чыгірынцам неабходна назапасіць 7600 т сенажу, 800 т сена і 17200 т сіласу. Першым укосам неабходна скасіць травы на 1187 га.
Па словах агранома сельгасфіліяла Юрыя Смятаны, усталяваўшаеся засушлівае надвор’е не спрыяе росту траў, высушвае зямлю, таму яны імкнуцца максімальна актывізаваць работы, каб не прапусціць фазу паспявання і ўбраць расліны своечасова, пры фарміраванні асноўнай масы ўраджаю, пакуль яны ўтрымліваюць значную частку карысных рэчываў. Калі гэтага не зрабіць, спажыўныя рэчывы заменіць клятчатка, а гэта абавязкова прывядзе да нізкай якасці нарыхтаваных кармоў, адзначыў спецыяліст.
Каб своечасова правесці ўборку траў першым укосам, у сельгасфіліяле паклапаціліся загадзя: уся неабходная тэхніка была своечасова пад­рыхтавана, прайшла абкатку, таму зараз работы вядуцца без прастояў і паломак.

«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках

Аграном сельгасфіліяла Юрый Смятана

Пакуль усе нарыхтоўваемыя кармы з дапамогай прэс-падборшчыка “Combi-Pack” скручваюцца ў рулоны і запакоўваюцца ў стрэйч-плёнку.
Варта адзначыць, што ў сельгасфіліяле пераканаліся ў перавагах і “плюсах” такога спосабу захоўвання кармоў. Па-першае, падбор валкоў з адначасовым прэсаваннем пачынаюць пры вільготнасці 50-55% праз 4-6 гадзін пасля скошвання (нават пры незусім спрыяльным надвор’і), хуткае ўпакоўванне прадухіляе награванне масы, задзейнічае захаванню цукру, пратэіну, каратыну, вітамінаў, па-другое, гэты від корму рыхтуецца без прымянення кансервантаў (адбываецца натуральнае кансерваванне сенажу), і трэцяе — корм ва ўпакоўцы можна захоўваць на адкрытай пляцоўцы не адзін год, галоўнае, каб не была парушана цэласнасць упакоўкі.

«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках

Трактарыст-машыніст Анатоль Аніскоў

Зараз касавіцу вядуць на пашы, падкошваюць яе. Справа ў тым, што ў сельгасфіліяле ажыццяўляецца выпас жывёлы, таму тут пастаянна клапоцяцца, каб яна была забяспечана сакавітай зялёнай травой. А скошаныя густыя травы запакоўваюць у плёнку. 

Першым трактар МТЗ-82.1 з касілкай КДН-2.1 вывеў на сельгаспалеткі Васіль Тарэлка. Рупліва працуе механізатар, імкнецца перавыконваць дзённыя нормы, стараецца не падвесці кіраўніцтва і своечасова скасіць травы.«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках

На касьбе траў заняты Васіль Тарэлка

Добра зарэкамендаваў сябе на валкаванні скошанай масы малады механізатар Анатоль Аніскоў. Кіруемы ім трактар з прычапным агрэгатам пакідае за сабой роўныя, узбітыя, нібыта пуховая коўдра, рады духмянай правяленай травы. Дагэтуль Анатоль быў заняты на падкормцы раслін: на яго рахунку каля 1500 га апрацаваных на “Расе” пасеваў.
Услед за ім едзе МТЗ-1221 с прэс-падборшчыкам «Cоmbi-Pасk», за рулём якога адзін з самых вопытных механізатараў Леанід Іванчыкаў. На яго рахунку, а працоўны стаж у сельскай гаспадарцы ў Леаніда Іванавіча каля 40 гадоў, сотні тысяч тон нарыхтаваных кармоў.

«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках

Дыспетчар Галіна Фірагіна

Густыя травы з пракосаў літаральна праз некалькі дзясяткаў метраў аказваюцца моцна скручанымі і запакованымі ў беласнежную плёнку. І з агрэгата выкатваецца чарговы рулон сакавітых кармоў, якія будучай зімой стануць добрай падмогай жывёлаводам у належным доглядзе жывёлы.

Усе ўдзельнікі корманарыхтоўчай кампаніі забяспечаны спецвопраткай, у сельгасфіліяле заўсёды надаецца належная ўвага ахове працы. Паклапацілася кіраўніцтва і аб стварэнні належных бытавых умоў для механізатараў. Распрацавана палажэнне аб працоўным спаборніцтве, якое прадугледжвае маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за якаснае і своечасовае правя­дзенне работ. Смачныя гарачыя абеды дастаўляюцца прама на палеткі.

«Зялёнае жніво» на чыгірынскіх палетках
З адказнасцю ставіцца да даручанай справы і дыспетчар сельгасфіліяла Галіна Фірагіна: тэлефонныя званкі, перадача інфармацыі ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама і многае іншае, што даводзіцца выконваць ёй за працоўны дзень, імкнецца рабіць бездакорна.
Не сакрэт, што ў тым ліку ад прафесіяналізму, камунікабельнасці, адказнасці дыспетчара залежыць зладжанасць вытворчага працэсу ў гаспадарцы. Хоць жанчына працуе на гэтай пасадзе не так даўно, яна хутка асвоіла новую справу: дагэтуль шмат гадоў адпрацавала бухгалтарам-касірам у ААТ “Стайкаўскае”.
Стварэнню трывалай кармавой базы ў СГФ “Чыгірынка” пастаянна надаецца належная ўвага, прычым ужо некалькі гадоў запар тут рыхтуюць кармы з запасам. Вось і сёлета корманарыхтоўчая кампанія з кожным днём набірае абароты, растуць кармавыя запасы, а, значыць, і ўпэўненасць у стабільнай эканамічнай дзейнасці сельгасфіліяла.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

←Первые подробности о Samsung Galaxy S10: тройная камера и сканер отпечатков в экране

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика