У людской павазе
На Ніўнянскай вуліцы ў аграгарадку Дзераўная жыве чулая, адкрытая, спагадлівая жанчына. Гэта былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры Дзераўнянскай сярэдняй школы С. І. Варатынцава.
Працавала яна ў школе з верасня 1972 года. Доўгі час з’яўлялася кіраўніком школьнага музея «Стаўбцоўшчына літаратурная». Наша настаўніца сабрала вельмі багаты і цікавы матэрыял пра вядомых, а таксама пра пачынаючых паэтаў і празаікаў Стаўбцоўшчыны. Апошнія гады працавала кіраўніком аб’яднання па інтарэсах «Спадчына».
І цяпер Софія Іосіфаўна не забывае школу. Яна ўдзельнічае ў мерапрыемствах. Кожны раз пры сустрэчы на вуліцы Софія Іосіфаўна запыніць, спытае пра школьныя справы. Я ўдзячны ёй за ўвагу да нашага школьнага жыцця, да вынікаў паспяховасці былых яе выхаванцаў. Не шкадуючы свайго часу, яна кожны год вельмі дапамагае выпускнікам школы ў падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання, за што яны ёй вельмі ўдзячны.
У маі Софія Іосіфаўна адзначыла свой юбілей. Мы жадаем ёй моцнага здароўя, людской павагі, жыць у шчасці і радасці.
Максім ПРЫГОЖЫ, член аб’яднання па інтарэсах «Юны карэспандэнт» Дзераўнянскай сярэдняй школы