У Гомелі з даху дзевяціпавярховіка зваліўся 18-гадовы хлопец

Источник материала:  
31.05.2018 13:36 — Разное
У Гомелі з даху дзевяціпавярховіка зваліўся 18-гадовы хлопец
Фота: progomel.by

У Гомелі гараддзел Следчага камітэта праводзіць праверку з нагоды падзення былога навучэнца дарожна-будаўнічага каледжа з даху дзевяціпавярховіка, піша сайт progomel.by.

Трагічны інцыдэнт адбыўся 30 траўня каля 15-й гадзіны на вуліцы Крышталеўскай. Мяркуецца, што 18-гадовы юнак учыніў самагубства. Да нядаўняга часу ён навучаўся ў Гомельскім дзяржаўным дарожна-будаўнічым каледжы і жыў у інтэрнаце.

Паводле неафіцыйных звестак, хлопец стаў на ўліку камісіі па справах непаўналетніх па месцы рэгістрацыі ў Добрушскім раёне, а затым і ў Гомелі. Прычынай сталі парушэнні Правілаў дарожнага руху. 

Калі хлопцу споўнілася 18 гадоў (сёлета ў лютым), ён кінуў каледж і вярнуўся ў Добрушскі раён, дзе пражываў разам з бацькамі.

Ёсць звесткі, што яшчэ падчас навучання на яго пачалі крымінальную справу за хуліганства. Матэрыялы мусілі паступіць у суд.

←На безопасность тратить будем столько, сколько нужно: Президент Беларуси о расходах на армию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика