У Віцебску міліцыя шукала бацькоў згубленай паўтарагадовай дзяўчынкі

Источник материала:  
31.05.2018 11:24 — Разное
У Віцебску міліцыя шукала бацькоў згубленай паўтарагадовай дзяўчынкі
Фота: uvd.vitebsk.gov.by

Увечары 30 траўня каля 22-й гадзіны ў Першамайскі РАУС Віцебска затэлефанаваў 51-гадовы мужчына і паведаміў пра малое дзіця, якое знаходзіцца адно каля пад'езда жылога дома па вуліцы Рэпіна.

На месца выкліку адразу выехала следча-аператыўная група. Яны пабачылі, што паўтарагадовая дзяўчынка знаходзіцца пад наглядам мужчыны, які выклікаў міліцыю. Дзіця было апранутае ў ружовую майку і памперс. Дзяўчынку агледзелі медыкі з "хуткай", пасля чаго даставілі ў дзіцячую клініку для абследавання.

Міліцыянты шукалі бацькоў ці апекуноў дзіцяці.

І зранку 31 траўня афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка паведаміў БЕЛТА, што бацькі знайшліся. Падрабязнасці здарэння пакуль высвятляюцца.

←Цены на бензин взлетят еще на 10%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика