У Мінску дзяўчынка трапіла пад трамвай
30.05.2018 20:16
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
Увечары 30 траўня ў Мінску дзяўчынка трапіла пад трамвай. Здарэнне адбылося на скрыжаванні Лагойскага тракта і вуліцы Лук'яновіча. Пацярпелую, якой на выгляд 9-10 гадоў, шпіталізавалі. Папярэдні дыягназ — "чэрапна-мазгавая траўма", інфармуе БЕЛТА.
Напярэдадні ў Мінску на вуліцы Русіянава пенсіянер трапіў пад тралейбус. Яго шпіталізавалі.