Койданаўская і Феліцыянаўская замест Рэвалюцыйнай i Камсамольскай

Источник материала:  
30.05.2018 — Разное

Мiнчане збіраюць подпiсы за вяртанне пешаходным вулiцам гiстарычных назваў

Шчыра вітаем ператварэнне вуліцы Рэвалюцыйная і часткі вуліцы Камсамольская ў пешаходную зону, дзе цяпер адбываюцца рамонтныя работы, усталёўваюцца разнастайныя мастацкія кампазіцыі, гандлёвыя павільёны, фантан, скульптурная кампазіцыя “Time”, ліхтары ў стыле ХІХ стагоддзя. Спадзяемся, усё гэта яшчэ больш павысіць турыстычную цікавасць да гэтых вуліц, а таксама дапаможа часткова разгрузіць цэнтр ад аўтатранспарту!

Разам з тым, звяртаемся да Вас з прапановай пашырыць гістарычную прысутнасць на гэтым участку і перайменаваць гэтыя 2 вуліцы ў іх першапачатковыя назвы - Рэвалюцыйную – у Койданаўскую, а Камсамольскую – у Феліцыянаўскую. Улічваючы, што гэтыя вуліцы хутка стануць часткова пешаходнымі, што будзе павышаць цікавасць да іх жыхароў і гасцей сталіцы, мы лічым, што варта падкрэсліць гэтае месца яго гістарычнай асаблівасцю – старажытнай тапанімікай. Гістарычныя назвы вуліц дапамогуць павялічыць гістарычнае аблічча цэнтра горада, а таксама стануць сапраўдным адлюстраваннем адметнасці гісторыі і культуры Мінска!

Звяртаем Вашу ўвагу на гістарычныя асаблівасці гэтых вуліц - раней вуліца Феліцыянаўская праходзіла каля Марыінскага касцёла (цяпер - Кафедральны касцёл ля плошчы Свабоды), у адной вежы якога захоўваліся мошчы святога Феліцыяна, абаронцы нашага горада. Паколькі Феліцыян быў прызнаны святым яшчэ да расколу хрысціянскай царквы, яго вызнавалі пакутнікам як праваслаўныя, так і каталікі. На Дзень Святога Феліцыяна, 6 лютага, у Мінску ладзіліся Дні горада, дзе свята ператваралася ў маніфест яднання ўсіх хрысціян. І гэта сімвалічна.

Вуліца Койданаўская была пракладзена ў канцы XVI стагоддзя і злучала цэнтральную плошчу горада са шляхам, які вёў у бок мястэчка Койданава, які цяпер называецца Дзяржынскам.

Звяртаемся да Вас з просьбай падтрымаць наш зварот, вярнуць гістарычным вуліцам беларускай сталіцы іх старажытныя назвы! У выпадку адсутнасці ў гарадскім бюджэце неабходных сродкаў для рэалізацыі дадзенай прапановы, заяўнік зварота разам з групай іншых неабыякавых да гісторыі горада грамадзян, прапануе з дапамогай краудфандынгавай платформы сабраць патрэбную суму грошай.

Петыцыю можна падтрымаць ТУТ

←Убийство журналиста Бабченко заказали спецслужбы РФ, утверждает глава СБУ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика