Да пабачэння, школа!
30.05.2018
—
Разное
Вось і прыйшоў да фінішу чарговы навучальны год. Ён быў багатым на падзеі, узнагароды і ўражанні. Школьнікі часта радавалі нас сваімі перамогамі на розных конкурсах і спаборніцтвах. І зараз яны заслужылі цэлыя тры месяцы вясёлага, бесклапотнага адпачынку.
Сёння ў школах Петрыкаўшчыны праходзяць урачыстыя лінейкі. Як паведамілі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, школьны званок прагучыць сёння ў тым ліку для 224 выпускнікоў адзінаццатых і 267 – дзявятых класаў.
Поспехаў усім і прыемнага адпачынку ўлетку!
П. ВАЛОДЗІН.
Фота А. ГУСЕВА.