Вось і завяршаецца навучальны год

Источник материала:  
30.05.2018 — Разное

Вось і завяршаецца навучальны год

Напрыканцы навучальнага года адбылася прамая лінія з начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілай Стонька. У педагагічнай і бацькоўскай грамадскасці, вучняў была магчымасць задаць кіраўніку адукацыйнай сферы раёна пытанні адносна завяршэння навучальнага года і арганізацыі летняй аздараўленчай кампаніі.

Мы згрупавалі пытанні па датах завяршэння навучальнага года, правядзення выпускных экзаменаў і выпускных вечароў.

–             2017/2018 навучальны год завершыцца 31 мая. Выпускныя экзамены па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі пройдуць з 1 па 9 чэрвеня. Пісьмовыя экзамены для вучняў 9 класаў вызначаны ў наступны перыяд: 2 чэрвеня – дыктант па беларускай мове, 5 чэрвеня – дыктант па рускай мове, 7 чэрвеня – кантрольная работа па матэматыцы. У вучняў 11 класаў наступны графік правядзення выпускных экзаменаў: 1 чэрвеня – пераказ па беларускай мове, 4 чэрвеня – пераказ па рускай мове, 6 чэрвеня – кантрольная работа па матэматыцы. Выпускныя вечары ў навучальных установах раёна адбудуцца 9 чэрвеня.

– У якіх рамках дазволена праводзіць выпускныя вечары?

–             Згодна з нарматыўнымі дакументамі ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта на выпускных вечарах забараняецца алкаголь. Выпускныя вечары пачнуцца агульным выпускным балем на плошчы Бессмяротнасці з парадам выпускнікоў. Затым урачыстасці пройдуць у школах. Пры гэтым галоўнай задачай, якая ставіцца перад усімі службамі, з’яўляецца забеспячэнне ўрачыстай абстаноўкі і бяспекі выпускнікоў. Ва ўзмоцненым рэжыме будуць працаваць усе службы.

Паступіла нямала пытанняў па арганізацыі аздараўленчай кампаніі вучняў, па цэнах на пуцёўкі ў аздараўленчыя лагеры і пачатку работы змен. Падрабязная інфармацыя па ўсіх гэтых пытаннях змешчана ў матэрыялах за подпісам Я. Слесарчык і Р. Лазар, якія друкуюцца ў сённяшнім нумары.

Патэлефанавала жанчына з пытаннем, ці можа дзіця-інвалід наведваць дзіцячы сад?

–             Калі па захворванні дзіцяці няма супрацьпаказанняў медыцынскай установы, то ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ваша дзіця можа наведваць дашкольную ўстанову. Для гэтага вам патрэбна прыйсці па накіраванне ў аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і напісаць заяву ў дзіцячым садзе.

– Як будзе арганізавана аздараўленне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў?

– Як і ў мінулыя гады, дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, могуць аздаравіцца у кругласутачным лагеры «Нёман» за сродкі райвыканкама. Для атрымання пуцёўкі неабходна звярнуцца з заявай на імя начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму. Спецыялісты аддзела дапамогуць сабраць неабходныя дакументы.

Аздаравіцца дзеці могуць і ў лагерах дзённага знаходжання ва ўстановах адукацыі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

←Нашли инвестиции, играя в теннис. Белорусы привлекли 1 млн евро на Fitstarter

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика