З "Дома самагубцаў" у Мінску скінулася яшчэ адна жанчына
29.05.2018 14:24
—
Разное
Фота: Еўрарадыё
У двары дома №6 на вуліцы Няміга ў Мінску было знойдзенае цела жанчыны, якая ўпала з вышыні. Праверку гэтага выпадку праводзіць Следчы камітэт. Пакуль невядома, было гэта самагубства ці гвалтоўная смерць, як гэта адбылося: выпадкова ці наўмысна, з кватэры ці з даху.
Двор за домам №6 на Нямізе поўны таполевага пуху. На плітцы, побач з лужынай падсохлай крыві, ляжаць медыцынскія пальчаткі блакітнага колеру. Кроў бачная метрах у шасці ад дома. Пушынкі лётаюць у паветры быццам снег, павольна падаюць на зямлю, збіваюцца ў кучкі і робяцца ярка-чырвонымі.