У Драгічынскім раёне шукаюць школьніцу, якая нядаўна нарадзіла дзіця
29.05.2018 14:38
—
Разное
Фота: http://uvd.brest.gov.by
У Драгічынскім раёне шукаюць школьніцу, якая нядаўна нарадзіла дзіця. 16-гадовая Дзіяна Марозава неаднаразова сыходзіла здому і яе аб'яўлялі ў рэспубліканскі вышук. Марозава вучыцца ў Хомскай сярэдняй школе, а жыве ў вёсцы Старамлыны. Яе дзіця вызначылі ў Пінскі дом дзіцяці, паколькі яго не маглі даверыць непаўналетняй маці. Як піша "СБ. Беларусь сегодня", пасля дакументы на апякунства аформіла маці Дзіяны, якая са сваім мужам выхоўвае хлопчыка, свайго ўнука.
Міліцыя пакуль не знайшла школьніцу, якая сышла літаральна за некалькі дзён да апошняга званка ў школе і экзаменаў за курс базавай школы. Педагогі спадзяюцца, што Дзіяну ўдасца вярнуць і яна яшчэ зможа "разлічыцца" са школай.