У першыя дні лета тэмпература ў Нясвіжы будзе не летняй, але надвор’е – сонечным

Источник материала:  
29.05.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У першыя дні лета тэмпература  ў Нясвіжы будзе не летняй, але надвор’е  – сонечным

Летняя спякота на тэрыторыі раёна, якая ўсталявалася  ў апошнія дні вясны, па паведамленнях Белгідраметэацэнтра, адступіць на два дні, каб на выхадных зноў парадаваць несвіжан. На працягу тыдня ападкаў не прагназуецца.

Сёння, 29 мая, нас чакае сапраўдная спякота: удзень да 27 градусаў са знакам “+”, а ўвечары — +20…+ 22 °C, днём захаваецца пераменная воблачнасць.

У сераду спякота і невялікая воблачнасць працягнецца — тыя ж +25…+27 °C — удзень і ўжо да +23 °C — увечары. Ападкаў, нагадаю, не прагназуецца.

У чацвер, разам з паніжэннем тэмпературы да +24 °C удзень і да +17 °C увечары, нас чакае невялікі (5 — 7 м/с), але паўночны, вецер. Без ападкаў.

У пятніцу тэмпература працягне падаць і складзе ўжо ўсяго 17…19 градусаў вышэй за нуль удзень і да +16 °C — увечары. Надвор’е будзе ясным і бязвоблачным.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Повысят ли цены на общественные бани в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика