Сімфонія свята

Источник материала:  
29.05.2018 — Разное

Сімфонія свята

ЮБІЛЕЙ ШКОЛЫ МАСТАЦТВАЎ

60-гадовы юбілей адзначыла Стаўбцоўская дзіцячая школа мастацтваў. Гэтай падзеі было прысвечана вялікае свята, якое адбылося ў раённым Цэнтры культуры. Зала сабрала вучняў і педагогаў, выпускнікоў школы, ветэранаў працы, шматлікіх гасцей не толькі з нашага раёна, але і з іншых.

Хто б мог падумаць, што некалі, у 1958 годзе, школа асталявалася на месцы старога кандытарскага цэха, вакол печы паставілі раяль і некалькі фартэпіяна. Назаўсёды ўпісана ў гісторыю школы імя першага дырэктара Паўла Аляксеева і першай настаўніцы – Тамары Туміловіч. Паступова ўстанова дадатковай адукацыі развівалася, удасканальвалася. І на сучасны момант тут вядзецца навучанне па 15 спецыяльнасцях, больш за 700 вучняў спасцігаюць навуку ў самых розных напрамках мастацтва і творчасці.

У школе мастацтваў створаны і плённа працуюць 12 творчых калектываў, большасць з якіх – са званнямі «народны», «узорны», і ёсць нават заслужаны калектыў – духавы аркестр. Выхаванцы навучальнай установы з’яўляюцца лаўрэатамі многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Адрасаваць школе віншаванні і найлепшыя пажаданні далейшага росквіту прыйшлі намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Алена Суднік, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Людміла Стонька, кіраўнікі агульнаадукацыйных школ і устаноў дадатковай адукацыі раёна і іншых раёнаў, выкладчыкі музыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных устаноў мастацтваў краіны.

Шаноўнымі гасцямі на ўрачыстасці былі тыя з выкладчыкаў, хто многія гады жыцця прысвяціў гэтай навучальнай установе, прыклаў шмат сіл і ўмення для эстэтычнага выхавання дзяцей і развіцця іх талентаў, а цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку. У ліку іх былы дырэктар школы мастацтваў Уладзімір Буй, які 45 гадоў працаваў у гэтай школе, многія гады – на пасадзе дырэктара, а таксама заслужаны работнітк культуры Беларусі Марыя Грэсь, Васіль Уласік. У ліку ветэранаў педагогі школы – выкладчыкі Генадзь і Тамара Несялоўскія, Зоя Драбышэўская, Ала Горлава, Людміла Хілімон, Людміла Новікава, Тамара Фірулёва, Людміла Крамко, Фадзей Крамко, Ала Імамутдзінава. Выдатна працягваюць і абагачаюць традыцыі школы педагогі маладзейшых пакаленняў. Некаторыя з былых дырэктараў школы працягваюць плённа працаваць для яе росквіту, як Уладзімір Татарыцкі і кіраўнік народнага вакальнага ансамбля «Берагіня» Тамара Барэхава. Большасць выкладчыкаў – выпускнікі гэтай школы, і яна для іх застаецца роднай. Як рэжысёр і сцэнарыст святочнай юбілейнай праграмы Вольга Навіцкая.

Выдатнай ілюстрацыяй дасягненняў настаўнікаў, іх педагагічнага таленту сталі выступленні мастацкіх калектываў, сольныя нумары выхаванцаў школы.

Юбілей школы даў штуршок для абнаўлення і ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Раённы выканаўчы камітэт да юбілею школы выдзеліў сродкі на набыццё музычнага абсталявання. З падарункамі прыйшлі кіраўнікі ўстаноў. Дырэктар Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Слесарчык выказаў удзячнасць за падтрымку спонсару – упраўленню «Стоўбцыгаз».

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

НА КОНКУРСЕ І. ЖЫНОВІЧА

У Мінску прайшоў заключны этап VІІІ Рэспубліканскага адкрытага конкурсу выканаўцаў на народных інструментах імя І. Жыновіча. Гэты конкурс вельмі складаны і мае высокі аўтарытэт сярод музыкантаў-прафесіяналаў. У складзе журы былі толькі выкладчыкі Акадэміі музыкі.

Вельмі прыемна, што Мінскую вобласць прадстаўлялі ў дзвюх узроставых групах вучні Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў: Дзмітрый Хвалей (сярэдняя група, выкладчык С. В. Хвалей) і Паліна Міткевіч (старэйшая група, выкладчык Г. У. Несялоўскі).

Тры гады таму на гэтым конкурсе (ён праходзіць раз у тры гады) Дзмітрый Хвалей у малодшай групе стаў лаўрэатам ІІІ ступені. У гэтым годзе ён падняўся на прыступку вышэй – стаў лаўрэатам ІІ ступені. Паліна Міткевіч атрыла грамату за ўдзел у конкурсе.

І вучням, і іх выкладчыкам спатрэбілася прыкласці шмат старанняў, каб дасягнуць такіх вынікаў.

Напрыканцы конкурсу адбыўся заключны канцэрт. Дзмітрый Хвалей узнагароджаны дыпломам і грашовай прэміяй. Настаўнік С. В. Крамко атрымаў грамату за прафесіяналізм і высокае педагагічнае майстэрства.

Людміла КРАМКО,выкладчык Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў

←Как минские инженеры разрабатывают программы для тестирования Volkswagen, BMW, Porsche и не только

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика