Пасля бойкі з бітамі ў Лунінецкім раёне памёр расіянін

Фота: pixabay.com
У Лунінецкім раёне адбылася масавая бойка паміж мясцовымі жыхарамі і прыезджымі са смяротным вынікам, піша tut.by.
На наступны дзень знайшлі цела 32-гадовага мужчыны. Цяпер Следчы камітэт высвятляе прычыну смерці. Па факце бойкі пачалі крымінальную справу за хуліганства, здзейсненае з ужываннем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасці зброі для прычынення цялесных пашкоджанняў.
Бацька аднаго з пацярпелых распавёў, што здарэнне адбылося ў суботу, 26 траўня, у вёсцы Дрэбск. Спярша ў бойцы ўдзельнічалі два мясцовыя хлопцы, якія ішлі на дзень нараджэння, і гарадскія, якія адпачывалі ў адным з дамоў. "Як распавядаў сын, вясковыя хлопцы сышлі на рэчку, гарадскія выклікалі сваіх сяброў. Прыехалі ў 23.00 з бітамі на пяці легкавых аўтамабілях і адным мікрааўтобусе. Паводле яго слоў, білі ўсіх запар. У сына невялікія гематомы на галаве, ранкі на нагах, білі па рэбрах", — кажа бацька.
23-гадовага Рамана адразу даставілі ў лякарню, але на наступны дзень ужо выпісалі. Па яго словах, у кампаніі вякоўцаў на дні нараджэння было 11 чалавек. Колькі было нападнікаў, хлопец не ведае. Кажа, што хлопцы ў каптурах білі іх дубінкамі, бітамі, потым нагамі. Пасля гэтага вясковыя хлопцы выклікалі міліцыю.
"З намі за сталом быў хлопец з Расіі, я нават не паспеў з ім пазнаёміцца. Нібыта, ён прыехаў да бабулі адпачываць, на наступны дзень знайшлі яго цела", — распавядае хлопец.
Паведамляецца, што загінуламу 32 гады, ён прыехаў у Беларусь з Мурманска разам з сябрам, каб адпачыць. У Следчым камітэце, які расследуе справу, паведаляюць, што расіянін 26 траўня ўвечары разам з кампаніяй адпачываў на беразе Цны, а потым адбылася бойка, у якой яны таксама ўдзельнічалі.
Афіцыйны прадстаўнік Следчагак амітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк кажа, што праваахоўнікі затрымалі 12 чалавек, яшчэ адзін знаходзіцца ў шпіталі.