Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з мясцовымі ініцыятывамі

Источник материала:  
28.05.2018 — Разное

«Дзейнічаем разам» – гэты заклік лёг у аснову не толькі тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця беларускіх рэгіёнаў, але і ў назву прэс-тура, які прайшоў 17 мая ў Чэрвеньскім і Вілейскім раёнах. Мерапрыемства для прадстаўнікоў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ было арганізавана ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з мясцовымі ініцыятывамі
Журналістам прадставілі пяць ініцыятыў, рэалізаваных пад эгідай ЕС-ПРААН, тры з якіх маюць чэрвеньскую і смілавіцкую «прапіскі». Гэта «Павышэнне турыстычнага патэнцыялу г.п.Смілавічы», «Музычная гасцёўня Станіслава Манюшкі» і «Рэалізуй сябе ў творчасці» — ініцыятывы, якія перамаглі ў асноўным конкурсе ЕС-ПРААН і атрымалі фінансавую падтрымку еўрапейскіх партнёраў.

«ПАВЫШЭННЕ ТУРЫСТЫЧНАГА ПАТЭНЦЫЯЛУ Г.П. СМІЛАВІЧЫ»
Першым прыпынкам прэс-тура сталі Смілавічы, дзе акцэнт пры ўдзеле ў праекце быў зроблены на турыстычным і культурным патэнцыяле населенага пункта.
У рамках ініцыятывы тут акультураны турыстычныя месцы, устаноўлены паказальнікі, выдадзены даведнікі для падарожнікаў на рускай, англійскай і французскай мовах. На сцяне будынка ў гарадскім пасёлку з’явілася карта-графіці з указаннем 21 мясцовай славутасці. Цэнтральнае месца сярод іх займае музей «Прастора Хаіма Суціна». Дзякуючы мясцовым жыхарам, у карты-графіці з’явілася назва – «Глобус Смілавіч».
— Менавіта тут пачынаюцца ўсе турыстычныя маршруты, — адзначае каардынатар ініцыятывы, дырэктар прыватнай культурнай установы «Спадчына і час» Юрый Абдурахманаў. — Важна было зрабіць так, каб турысты маглі лёгка арыентавацца на мясцовасці.
На яго думку, гарадскі пасёлак павінен стаць арт-гарадком. Прадумоў для гэтага нямала, бо Смілавічы з’яўляюцца малой радзімай цэлай плеяды выдатных дзеячаў навукі і мастацтва – мастакоў Парыжскай школы Хаіма Суціна, Шрагі Царфіна, этнографа Ібрагіма Канапацкага і многіх іншых, з гэтымі мясцінамі звязана гісторыя славутых родаў Сапегаў, Агінскіх, Манюшкаў, Ваньковічаў, якія пакінулі пасля сябе багатую спадчыну.Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з мясцовымі ініцыятывамі

«МУЗЫЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ СТАНІСЛАВА МАНЮШКІ»
Музычная гасцёўня ў Смілавічах пачала сваю працу ў лістападзе мінулага года. За гэты час яна стала пляцоўкай не толькі для канцэртаў, музычных вечароў, але і інтэлектуальных гульняў, маладзёжных форумаў.
Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з мясцовымі ініцыятываміМузычная гасцёўня адкрылася разам з музейным пакоем, па экспанатам у якім можна азнаёміцца з жыццём і творчасцю кампазітара.
— Ужо праз месяц тут пачнуцца работы па стварэнню новай экспазіцыі, — патлумачыла каардынатар ініцыятывы, старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Ірына Вабішчэвіч. — На грант Мінаблвыканкама ў рамках конкурсу «Творчы алімп Міншчыны» мы зробім дзве выставачныя залы, якія раскажуць пра дзяцінства, жыццё, розныя перыяды творчай дзейнасці кампазітара.
Дарэчы, гэта адзіны ў свеце музей, прысвечаны Станіславу Манюшку. І ў ім не магла не гучаць яго музыка: выхаванцы Чэрвеньскай дзіцячай школы мастацтваў выканалі для гасцей на салонным раялі некалькі інструментальных нумароў.Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з мясцовымі ініцыятывамі
— Увасабленне ў жыццё адной ідэі дае глебу для ўзнікнення іншых, уключэння ў іх рэалізацыю новых людзей, — адзначыла падчас брыфінгу для журналістаў намеснік старшыні райвыканкама Ала Шахоцька. — Ёсць задумкі акультурыць тэрыторыю каля музычнай гасцёўні, дадаць аб’ект у турыстычны маршрут, стылізаваць фасад будынка і інш. Сёння Смілавічы больш асацыіруюцца з імем мастака Хаіма Суціна. Мяркую, што ў бліжэйшы час побач будзе стаяць і імя Станіслава Манюшкі.

«РЭАЛІЗУЙ СЯБЕ Ў ТВОРЧАСЦІ»
Месцам рэалізацыі ініцыятывы стаў горад Чэрвень. Дырэктар мясцовага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, дзе ў рамках праекта «Садзейнічанне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» адкрылася майстэрня па дрэваапрацоўцы, Людміла Дужава прадставіла гасцям вынікі працы ў гэтым накірунку: абноўленыя кабінеты, сучаснае і бяспечнае абсталяванне і інструменты.
Па словах дырэктара Цэнтра, ініцыятыва, акрамя таго, што дае новыя магчымасці для рэалізацыі сябе ў творчасці, выконвае прафарыентацыйную функцыю і адкрытая для навучання як дзяцей, так і іх бацькоў. Далучэнне дзяцей да карыснай дзейнасці – гэта яшчэ і прафілактыка правапарушэнняў сярод падлеткаў.
Людміла Дужава адзначыла і інклюзіўны момант у рабоце майстэрні: тут таксама займаюцца выхаванцы дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.Прадстаўнікі СМІ азнаёміліся з мясцовымі ініцыятывамі

Кірыл СЦЕЖКІН, каардынатар па тэрытарыяльна-арыентаваным развіцці:

— Тое, што мы назіраем сёння ў Чэрвеньскім раёне, — гэта і ёсць прыклад тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця: калі мясцовыя органы ўлады, камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, насельніцтва аб’ядноўваюць намаганні і даказваюць, што пазітыўныя змены магчымы праз сумеснае планаванне і дзейнасць. Наша ідэя заключалася ў тым, каб паказаць, якія ёсць дадатковыя інструменты і рэсурсы для рэалізацыі ініцыятыў, навучыць мабілізоўваць ўнутраны патэнцыял тэрыторый. Бачыцца, што ў нас гэта цалкам атрымалася.

Сняжана КАЎГАРЭНЯ,
фота аўтара

←Предпоследняя инстанция: Верховный суд Беларуси рассмотрит расстрельное дело

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика