Сіноптыкі: Лета ў Беларусі пачнецца з пахаладання

Источник материала:  
28.05.2018 11:58 — Разное
Сіноптыкі: Лета ў Беларусі пачнецца з пахаладання
Фота: БЕЛТА

Лета ў Беларусі пачнецца з пахаладання. У першыя дні чэрвеня ночы будуць халодныя, магчымыя нават замаразкі. Аднак у дзённыя гадзіны будзе сонечна, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

Пры гэтым апошнія дні траўня будуць вельмі цёплымі. У аўторак, 29 траўня, уначы прагназуецца 10-15 градусаў, удзень — 23-28 цяпла. Пераважна без ападкаў. У сераду, 30-га, у начныя гадзіны чакаецца 12-17 градусаў, у дзённыя — ад +24 да +30. Толькі ўначы ападкаў не будзе, удзень месцамі магчымыя кароткачасовыя дажджы і навальніцы. Прыблізна такія ж умовы надвор'я захаваюцца і ў часцвер, але з поўначы Еўропы ўжо пачне паступаць халоднае паветра.

У пятніцу, 1 чэрвеня, кароткачасовыя дажджы магчымыя толькі ў Гомельскай вобласці. Уначы тэмпература паветра складзе ад +3 градусаў на поўначы краіны да +11 градусаў на поўдні. У паўночных раёнах прагназуюцца слабыя замаразкі. Уначы чакаецца да 0 — мінус 2 градусаў, удзень — 14-20 градусаў цяпла, на Брэстчыне — да +22.

←Футбол: «Динамо-Минск» и «Шахтёр» одержали победы в девятом туре чемпионата Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика