За здаровы лад жыцця

Источник материала:  
28.05.2018 — Разное

За здаровы лад жыцця

У МЕДЫКАЎ СВАЯ СПАРТАКІЯДА

Стоўбцы прымалі 11 камандаў медыцынскіх устаноў вобласці на ХІ Мінскую абласную летнюю спартакіяду працаўнікоў аховы здароўя, якая адбылася на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

З прывітальным словам падчас адкрыцця спартакіяды да ўдзельнікаў спартыўнага спаборніцтва звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Жанна Лысая.

Выдатныя ўмовы ФАКа дазволілі ўдзельнікам спартакіяды паказаць сваё майстэрства ў такіх відах спорту, як плаванне, дартс, настольны тэніс, стральба, міні-футбол, валейбол, більярд, гіравы спорт, летняе шматбор’е.

Каманду стаўбцоўскай раённай бальніцы прадстаўлялі 20 чалавек. У ліку іх былі ўрачы Дзмітрый Міскевіч, Юрый Вярэмскі, Уладзіслаў Куель, Дзмітрый Панамароў, Хрысціна Марзак, Таццяна Лукашэнка, Святлана Халопіца, Андрэй Бычкевіч, Алег Цімафееў, фельчары Кацярына Гулей, Алеся Гуліцкая, медсёстры Алена Пукала, Вольга Астапчык, старшы майстар Дзмітрый Давыдаў, тэхнік-праграміст Алег Сарока, рабочы Андрэй Камароўскі, вадзіцелі Міхаіл Самахвалаў, Аляксандр Віцько, Сяргей Сімончык, Яўген Гавака. Дружная каманда паспяхова выступіла. Заваяваны першае месца па міні-футболе з уручэннем кубка, другое – па дартсе і сёмае агульнакаманднае месца.

Спартакіяда выканала пастаўленую перад ёю мэту – згуртаваць калектывы з прапагандай фізічнай культуры і спорту і матывацыяй весці актыўны здаровы лад жыцця.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЛІЧБЫ ЗДАРОЎЯ

Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ініцыявала правядзенне рэспубліканскай медыка-асветніцкай акцыі «Вымяраем ціск – працягваем жыццё». Мерапрыемствы акцыі накіраваны на выкананне дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь».

Медыцынскія работнікі нашага раёна згодна з зацверджаным графікам ажыццяўляюць выезды брыгад на прадпрыемствы і ў арганізацыі раёна.

Такі дзень здароўя быў праведзены ў калектыве стаўбцоўскай друкарні.

Усе працаўнікі друкарні і суседніх арганізацый маглі змераць артэрыяльны ціск. Медыцынская сястра Ванда Якусік вяла ўлік паказанняў, дакументавала іх.

Урач-кардыёлаг райпаліклінікі Ірына Луцік з прысутным ёй уменнем расказала аб мерах прафілактыкі захворванняў сардэчна-сасудзістай сістэмы. Прысутныя маглі задаць пытанні і атрымаць на іх кампетэнтныя адказы. У складзе брыгады медработнікаў працавала валеолаг райбальніцы Ірына Пярхальская, прадстаўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Пр

 

СКАЗАЦЬ СНІДУ НЕ

Міжнароднаму дню памяці людзей, якія памерлі ад СНІДу, у нашым раёне была прысвечана асветніцкая акцыя.

На базе гімназіі № 1 метадыстам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Таццянай Грамыка і памочнікам урача-эпідэміёлага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Кацярынай Пачэпка былі арганізаваны выхаваўчыя мерапрыемствы з мэтай прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі. Школьнікам данесена інфармацыя аб вірусе, выніках і метадах папярэджання захворвання. Сустрэча з вучнямі была накіравана на тое, каб прыцягнуць увагу да Міжнароднага дня памяці людзей, якія сталі ахвярамі СНІДу, сфарміраваць у кожнага маладога чалавека адказныя паводзіны, накіраваныя на прафілактыку СНІДу і іншых інфекцый, якія перадаюцца палавым шляхам. Валанцёры Заямнаўскай сярэдняй школы правялі трэнінгі з вучнямі 8-9 класаў гімназіі.

Вечарам валанцёрамі раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа і памочнікам урача-эпідэміёлага Кацярынай Пачэпка былі раздадзены інфармацыйныя лістоўкі па прафілактыцы ВІЧ/СНІД адпачываючым у гарадскім парку.

Сімвалам акцыі сталі чырвоныя стужкі як знак падтрымкі людзей, якія жывуць з ВІЧ/СНІД, заклік быць да іх дабрэйшымі і больш цярпімымі.

Такая асветніцкая акцыя не толькі аб’яднала ўсіх у салідарнасці да людзей, што закрануты ВІЧ-інфекцыяй, але і павысіла ўзровень ведаў па пытаннях прафілактыкі ВІЧ, каб мінімалізаваць распаўсюджанне гэтага захворвання.

Ангеліна ЛЯЎКОВІЧ

←Создан новый биоматериал, превосходящий по прочности сталь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика