Абслугоўванне

Источник материала:  
28.05.2018 — Разное

Абслугоўванне

НА КУБАЧАК КАВЫ – У «ВЕТРАЗЬ»

Неабходнымі якасцямі на рабочым месцы Марыны Бордзік з’яўляюцца ветлівасць, гасціннасць, уважлівасць да кліента – яна працуе барменам. Піцэрыя «Ветразь» ля магістралі адметная тым, што тут бываюць не толькі наведвальнікі з ліку жыхароў Стаўбцоўшчыны, але і праезджыя. Спыніцца ля кафэ, адведаць піцу, выпіць кубачак кавы, адказаць добрым словам на абаяльную ўсмешку Марыны Бордзік – для многіх вадзіцеляў, якія пастаянна курсіруюць па гэтай дарозе, стала ўжо традыцыяй.

Стаж работы ў грамадскім харчаванні райспажыўтаварыства ў Марыны Мікалаеўны складае 15 гадоў. Пасля заканчэння Старасвержанскай сярэдняй школы яна паступіла ў Смілавіцкі ліцэй і атрымала прафесію, якая запатрабавана на рынку працы. Марына Бордзік пачынала працаваць у кафэ «Забава» райцэнтра, а цяпер вось прафесійна і бездакорна выконвае сваю работу ў піцэрыі «Ветразь», якая, як аб’ект прыдарожнага сэрвісу, з’яўляецца ў нейкай ступені візітнай карткай нашага горада.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

ЭКАНОМНА ЖЫЦЬ У «РАЗУМНЫМ ДОМЕ»

У рамках паслугі «Разумны дом» можна настроіць сістэму не толькі для інфармавання абанента аб спрацоўванні пэўных датчыкаў, а і для выканання ўстройствамі даступных дзеянняў.

Да прыкладу, пры спрацоўванні датчыка руху актывізуецца запіс камеры відэаназірання. Інфармаванне аб падзеі можа адбывацца шляхам Push-паведамлення (праграмнае забеспячэнне на мабільным устройстве), SMS-паведамлення і паведамлення на e-mail. Абанент сам выбірае адзін з прапанаваных каналаў інфармавання або ўсе адначасова.

– Паслуга «Разумны дом» знаходзіць сваіх прыхільнікаў сярод жыхароў раёна. Зацікавіліся ў першую чаргу тыя абаненты Белтэлекама, якія хацелі б аддалена ажыццяўляць кантроль за станам свайго дома або кватэры, і пры гэтым дбаюць пра рацыянальнае расходаванне сродкаў, – падкрэсліла начальнік участка продажаў Стаўбцоўскага занальнага вузла электрасувязі Таццяна Салавей.

У цэлым «Разумны дом» – гэта простае і эканамічнае рашэнне, якое дапамагае забяспечыць інфармацыяй аб змяненні стану асобных аб’ектаў у памяшканні і кіраваць камфортам і рэсурсазберажэннем у іх.

У рамках атрымання паслугі карыстальнік атрымлівае базавы камплект абсталявання з магчымасцю пашыраць яго дадатковымі ўстройствамі. Базавы камплект уключае ў сябе абаненцкае ўстройства (кантролер) і тры датчыкі – задымленасці, руху і адкрывання дзвярэй ці вокнаў. Пры неабходнасці могуць быць устаноўлены дадатковыя датчыкі, а таксама іншыя ўстройствы: відэакамера, сірэна, разумная разетка, датчыкі тэмпературы і вільготнасці, датчыкі працечкі вады. Абаненту прадстаўляецца праграмны прадукт, які ён самастойна выбірае ў магазіне дадаткаў і ўстанаўлівае на сваё мабільнае ўстройства.  

Неабходнымі ўмовамі для карыстання паслугай «Разумны дом» ад Белтэлекама з’яўляецца наяўнасць падключэння да паслуг фіксаванага доступу да сеткі інтэрнэт (ад любога аператара), а таксама наяўнасць абаненцкага ўстройства з аперацыйнай сістэмай Android або iOS.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

ДЫРЭКТЫВА № 3. ЗБЕРАЖЭННЕ РЭСУРСАЎ

На філіяле ВУ «Стоўбцыгаз» расце аб’ём рэалізацыі спажыўцам прыроднага газу. За 2017 год яго адпушчана 168,5 мільёна м3, у тым ліку амаль 37 працэнтаў – насельніцтву.

На прыродны газ пераведзены са звадкаванага 157 кватэр, газіфікаваны 373 кватэры прыродным і 212 кватэр – звадкаваным газам. Звадкаванага газу адпушчана амаль 1142 тоны, з іх насельніцтву – 790 тон. У апошнія гады назіраецца тэндэнцыя скарачэння рэалізацыі звадкаванага газу насельніцтву ў сувязі з ажыццяўленнем мерапрыемстваў па пераводзе кватэр на прыродны газ.

Разам з тым, Стоўбцыгаз у рамках выканання патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 3 «Эканомія і беражлівасць – галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» актыўна працуе над зберажэннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, якія выкарыстоўвае для ўласных патрэб. Да прыкладу, ва ўпраўленні на 13 працэнтаў зменшылася спажыванне звадкаванага газу, на пяць працэнтаў – прыроднага.  

У бягучым годзе Стоўбцыгаз запланаваў выканаць рамонт 25-ці газарэгулятарных пунктаў, ажыццявіць тэлемеханізацыю 20-ці дзеючых шафавых пунктаў, што паслужыць энергазберажэнню і, безумоўна, бесперабойнай безаварыйнай падачы прыроднага і звадкаванага газу спажыўцам.

Пр

←10 лет "Пушчанскім напевам"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика