Фотафакт з Дзятлава: лавы з гербамі мясцовых гарадоў
28.05.2018
—
Разное

Улады Дзятлава пашыраюць цікавасць насельніцтва да Гродзенскага рэгіёна з дапамогай папулярызацыі гербаў гарадоў вобласці, у тым ліку і Ваўкавыска.
Ідэю ўпрыгожыць лавы і альтанкі гербамі гарадоў Гродзенскай вобласці мясцовыя ўлады паспяхова рэалізавалі ў гарадскім парку. Цяпер кожная лаўка стала ўнікальнай, паведамляе Альтэрнатыва.
Апроч іх парк упрыгожваюць лавы з хатнімі жывёламі.