У Мінску 66-гадовы мужчына ўпаў у склеп і правёў там 4 дні (фота)
28.05.2018 10:31
—
Разное

Фота: 112.by
У Мінску 66-гадовы мужчына ўпаў у склеп і правёў там 4 дні. Як інфармуе прэс-служба МНС, 26 траўня дачка пенсіянера пачала турбавацца, што ён не адказвае на тэлефанаванні і прыехала да яго ды выклікала медыкаў, а тыя — ратавальнікаў. Яны дасталі мужчыну з дапамогай альпінісцкага рыштунку. Яго шпіталізавалі ў цяжкім стане з дыягназамі "абязводжванне" і "інфікаванне канечнасцяў".
Здарэнне адбылося ў завулку Кабушкіна. Высветлілася, што склеп глыбінёй 2,5 метры знаходзіцца пад балконам кватэры на першым паверсе 9-павярховіка.