Падзеі і здарэнні

Источник материала:  
26.05.2018 — Разное

ЗАГСам зарэгістраваны па раёне адзін шлюб, зроблены тры адзнакі аб скасаванні сямейнага саюза. Пасведчанні аб нараджэнні атрымалі шэсць маленькіх жыхароў Стаўбцоўшчыны: Дзмітрый Агальцаў, Васіліса Бар’ясь, Павел Кедышка, Аляксей Баран, Ксенія Масель і Аліса Дзяргай.

Зямны шлях закончыўся для трох жыхароў раёна.

У пажарнай часці згадалі два пажары. У Русаках (Рубяжэвіцкі сельсавет) агнём знішчаны дачны дом разам з маёмасцю. Прычына здарэння – парушэнне правіл эксплуатацыі газавага абсталявання. На шчасце, ніхто не пацярпеў. У той жа вечар згарэў хлеў у Налібаках.

Міліцыяй зарэгістраваны 124 паведамленні аб правапарушэннях, у выніку чаго ўзбуджаны шэсць крымінальных спраў, у трох устаноўлены падазроныя. З гандлёвага павільёна на рынку «Лебедзь» быў украдзены футбольны мяч, які належыць індывідуальнаму прадпрымальніку. З дома ў Ячонцы зніклі камплекты пасцельнай бялізны, коўдры і абрусы на суму 300 рублёў. З дачнага дома ў Зуях прапалі магнітафон і інш. Хуліган пашкодзіў вокны, элемент фасада і дзверы ў будынку прыдарожнага сэрвісу па вуліцы Івянецкай, які ўзводзіцца, чым нанёс шкоду ІП на 1147 рублёў.

Пракуратурай раёна ў ходзе нагляду ў ААТ «Торфабрыкетны завод Нёман» і філіяле ВУ «Стоўбцыгаз» выяўлены парушэнні пры афармленні абавязацельстваў аб выкананні абмежаванняў, якія ўстаноўлены законам «Аб барацьбе з карупцыяй». Дырэктарам прадпрыемстваў вынесены прадпісанні.

Суд аштрафаваў на дзве базавыя велічыні 36-гадовага стаўбчаніна, які ў тэлефоннай размове выказваў абразы ў адрас суразмоўцы. 26-гадовы жыхар Слабады аштрафаваны на чатыры «базавыя» – за крадзеж з фермы 25 кг грануліраванага камбікорму.  

ДАІ выявіла 124 парушэнні правілаў дарожнага руху. Сярод парушальнікаў – чацвёра п’яных вадзіцеляў (адзін з іх – грамадзянін РФ, які на аўтадарозе Брэст – Мінск – мяжа РФ кіраваў аўтамабілем «Мерседэс-бэнц» з 0,8 праміле ў крыві; ён аштрафаваны на 1470 рублёў, яму пагражае забарона на ўезд у рэспубліку да пяці гадоў) і шэсць вадзіцеляў-бяспраўнікаў, 14 недысцыплінаваных пешаходаў. Здарылася шэсць ДТЗ. Ніхто не пацярпеў.

«Хуткая» выязджала да хворых 210 разоў, у тым ліку сем выклікаў было да асоб з алкагольным ап’яненнем.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←Юнкор «Пінскага весніка» заняла второе место в республиканском журналистском конкурсе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика