У мінскім метро падлетак скокнуў з платформы, каб падняць мабільны тэлефон
25.05.2018 19:02
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: tut.by
На станцыі "Усход" мінскага метро 13-гадовы падлетак скокнуў з платформы, каб падняць мабільны тэлефон, які ўпаў. Здарэнне адбылося каля 16-й гадзіны ў чацвер, 24 траўня. Як інфармуе прэс-служба Мінскага метрапалітэна, хлопчыку цудам удалося пазбегнуць удару токам ад кантактнай рэйкі з высокім напружаннем.
З падлеткам правяла тлумачальную гутарку служба бяспекі станцыі. Высветлілася, што хлопчык не ведаў пра небяспеку. Адзінае, пра што ён думаў — як хутчэй вярнуць назад тэлефон. Метрапалітэн дае парады, як правільна дзейнічаць у падобнай сітуацыі, іх можна пабачыць тут.