25 мая ў Смаргоні адбылося чарговае пасяджэнне раённага выканаўчага камітэта
Спачатку былі разгледжаны вынікі працы народнагаспадарчага комплексу раёна ў першым квартале гэтага года. З дакладам выступіла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Таццяна Шчэберака. Яна адзначыла, што нядрэнна ладзяцца справы ў прамысловасці, якая займае трэцяе месца ў вобласці па вытворчых паказчыках. На першым і другім - гэты сектар эканомікі гарадоў Гродна і Ліды.
За справаздачны перыяд станоўчая дынаміка назіралася ў сельскай гаспадарцы, у асноўным за кошт павелічэння аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўчай галіны.
За першыя тры месяцы гэтага года нядрэнна спрацаваў будаўнічы комплекс, ладзяцца справы на спажывецкім рынку раёна, станоўчай ацэнкі заслугоўвае аўтатранспартная галіна, павялічыўся экспарт прадукцыі, стала больш інвестыцый.
Пасля даклада былі заслуханы тлумачэнні кіраўнікоў жыллёва-камунальных службаў і некаторых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, дзе ў першым квартале назіраліся цяжкасці з выкананнем некаторых вытворчых паказчыкаў.
Пасля гэтага была разгледжана работа раённага Цэнтра культуры па абслугоўванні жыхароў горада і сельскай мясцовасці, выказаны пэўныя заўвагі.
Раённы выканаўчы камітэт разгледзеў шэраг іншых пытанняў. Па ўсіх іх былі прынятыя канкрэтныя рашэнні.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.