У Брэсце невядомы падпаліў гаўбец у шматкватэрным доме
25.05.2018 09:33
—
Разное

Кадр з відэа
На пажар у жылым шматкватэрным доме па вуліцы Скрыпнікава выклікалі брэсцкіх ратавальнікаў 24 траўня ў 22.18.
Як паведамляе прэс-служба МНС, пажар узнік на першым паверсе пяціпавярховага дома, у кватэры, якая належыць 65-гадовай пенсіянерцы.
Агонь знішчыў аконны блок, маёмасць і аздабленне гаўбца, ад яго закураныя сцены і столь у пакоі.
Мяркуецца, што прычынай пажару стаў падпал з боку неўсталяванай асобы.