У Петрыкаве 1 чэрвеня пройдзе дзіцячае свята
25.05.2018
—
Разное
1 чэрвеня з нагоды Міжнароднага Дня абароны дзяцей у Петрыкаве традыцыйна праводзіцца святочная праграма для дзяцей і падлеткаў.
Як паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, свята пачнецца ў 11 гадзін фестывалем фарбаў, які пройдзе на танцавальнай пляцоўцы.
У 17 гадзін у амфітэатры адбудзецца канцэрт дзіцячых калектываў і выканаўцаў. Пройдзе таксама традыцыйны конкурс малюнка. Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама плануе ўзнагародзіць сваіх юных актывістаў і выдатнікаў.
У парку мяркуецца работа гандлёвых кропак, дзіцячых атракцыёнаў.