Бяспека ідзе да вас. Петрыкаўшчыну наведалі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС

Источник материала:  
24.05.2018 — Разное

Учора наш раён наведалі супрацоўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Прадстаўнікі кіраўніцтва абласнога падраздзялення міністрэства на чале з першым намеснікам начальніка ўпраўлення Сяргеем Мялешкіным праводзілі прафілактычныя гутаркі ў домаўладаннях Капаткевічаў і Колак. Жыхарам гэтых населеных пунктаў тлумачылі правілы бяспечнай эксплуатацыі ацяпляльных сістэм, электрапрылад, расказвалі пра становішча з пажарамі на тэрыторыі раёна і вобласці. Адзначалася, што большасць пажараў адбываецца з-за бестурботнасці людзей, таму трэба быць асабліва ўважлівымі да пытанняў пажарнай бяспекі.

Прадстаўнікі Мазырскага камбіната супрацьпажарных работ Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства арганізавалі выставу супрацьпажарнага абсталявання і наглядна-выяўленчай прадукцыі.

У Колках адбылася нарада з кіраўнікамі суб'ектаў прафілактыкі па пытаннях дзейнасці аглядавых камісій на тэрыторыі раёна.

Бяспека ідзе да вас. Петрыкаўшчыну наведалі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС

Бяспека ідзе да вас. Петрыкаўшчыну наведалі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення МНС
Валянціна ЯХНО, фота РАНС.

←Украина ввела санкции в отношении двух белорусских предприятий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика