Да 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі
26 мая ў Паставах пройдуць урачыстыя мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя пагранічнай службы Беларусі. У 10.30 у скверы па вуліцы Чырвонаармейскай адбудзецца ўрачысты мітынг з ускладаннем вянкоў і кветак да брацкай магілы. З 11.00 да 13.00 на плошчы імя Леніна пройдзе святочны канцэрт. У яго рамках — паказальныя выступленні воінаў-пагранічнікаў, выстаўка тэхнікі. Будуць працаваць цір, выязны гандаль.
Злёт ветэранаў
25-27 мая ў Азёрках будзе праходзіць міжнародны злёт ветэранаў Узброеных Сіл і органаў пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь, лакальных ваенных канфліктаў. 25 мая ўдзельнікі афганскай вайны ўскладуць кветкі на Алеі воінскай славы па вуліцы Гагарына ў райцэнтры. У гэты ж дзень перад ветэранамі выступіць вакальна-інструментальны ансамбль «Скіфы». 26 мая з 11.00 удзельнікі злёту прымуць удзел у святочных мерапрыемствах да 100-годдзя органаў пагранічнай службы Беларусі на плошчы Леніна, а ў 14.00 на тэрыторыі турыстычнага комплексу «Азёркі» — ва ўрачыстым адкрыцці злёту. Пасля чаго там жа пройдуць спаборніцтвы па міні-футболе, пляжным валейболе, настольным тэнісе, гіравым спорце і летнім біятлоне. Вечарам перад удзельнікамі і гасцямі выступіць народны ансамбль патрыятычнай песні «Саланг» з Жодзіна.