Вось і ступіў на парог год дзве тысячы васямнаццаты. У Новы год хочацца чагосьці новага, незвычайнага, і ў той жа час карыснага. Новых пачынанняў, якія, спадзяюся, стануць традыцыяй. Таму мы і пачынаем сумесны праект праект ДУК “Нясвіжская цэнтральная раённая бібліятэка імя Паўлюка Пранузы”, ДУ “Рэдакцыя газеты “Нясвіжскія навіны” і праграмы радыёвяшчання “Раніца Нясвіжчыны””, УА “Сярэдняя школа № 4 г. Нясвіжа”.
Справа ў тым, што чалавека вучаць жыццю бацькі, выхавацелі, настаўнікі, блізкія людзі, літаратура, і само жыццё дае ўрокі, прысвечаныя яму ж. Сумесны праект, пра які ідзе размова, мае за мэту аб’яднаць усе гэтыя пачаткі ў адзінае цэлае. Таму што госці праекта — людзі неардынарныя, умудроныя жыццёвым вопытам, улюблёныя ў сваю прафесію. Яны бацькі і дзеці адначасова. Таму могуць разглядаць пэўныя сітуацыі з некалькіх пазіцый. А значыць, маюць права даваць парады. Толькі прыслухацца да іх ці не, рашаць самім маладым людзям. На маю думку, разумны чалавек абавязкова бярэ пад увагу вопыт старэйшых, а вось вывады робіць свае. Спадзяюся, што наша пачынанне прынясе карысць тым, каму яно адрасавана, а яго вынікі падсумуе час і само жыццё.
Першай удзельніцай праекта стала намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны”, сябра раённага літаратурна-музычнага аб’яднання “Валошкі”, абласнога народнага клуба кампазітараў і паэтаў “Жывіца” Соф’я Уладзіміраўна Любанец. Напрыканцы мінулага года яна сустрэлася з вучнямі СШ № 4 нашага горада і гэта сустрэча вельмі спадабалася не толькі юным журналістам, але і ўсім, каму пашчасціла на ёй пабываць. Проста, не крывячы душой, а калі і з гумарам, Соф’я Уладзіміраўна гаварыла пра, здавалася, звычайныя рэчы, але яе словы, спадзяюся, надоўга запалі у душы тых, хто яе слухаў. Таму што адказы падказала само жыццё і вопыт, які яно падаравала. А зараз да жыццёвай мудрасці нашай першай госці мы запрашаем прыслухацца і вас, паважаныя чытачы.
Кіраўнік праекта Валянціна Шчарбакова,
бібліятэкар І катэгорыі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы, педагог дадатковай адукацыі
СШ № 4 горада Нясвіжа.
Прачытаць часопіс можна тут