Завод пад Мінскам, на якім адбыўся выбух, знялі з паветра (відэа)
22.05.2018 22:15
—
Разное
Фота: скрыншот з відэа sb.by.
Завод бітумна-палімерных эмульсій і масцік "Алкід" у Каралёвым Стане пад Мінскам, на якім адбыўся выбух, знялі з паветра. Відэа з'явілася на сайце sb.by і яно дае ўяўленні пра магутнасць выбуху, які адбыўся раніцай 22 траўня ў адным з цэхаў. Будынак атрымаў значныя пашкоджанні. Пацярпелі 4 чалавекі, 2 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане ў апёкавай рэанімацыі бальніцы хуткай меддапамогі.
Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, артыкул — "Парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі выбуханебяспечных працаў, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цялесных пашкоджанняў".