У Мінску "гейзер" затапіў Chevrolet (відэа)
22.05.2018 16:42
—
Разное
Фота: скрыншот з відэа.
У Мінску "гейзер" затапіў прыпаркаваны Chevrolet Lacetti. Прарыў трубаправода адбыўся раніцай 22 траўня паміж дамамі па праспекце Газеты Звязда. Халодная вада лілася на аўтамабіль на працягу 20 хвілін. Як інфармуе партал tut.by, у гэты час уладальнік Chevrolet быў на працы. Калі ён прыехаў дахаты і аглядзеў машыну, унутры яна была ўся мокрая. Мужчына напісаў заяву ў міліцыю. "Мінскводаканал" абяцае ўладальніку аўтамабіля кампенсаваць страты.