Перадавікі Кіраўшчыны на палявых работах прымалі віншаванні

Источник материала:  
22.05.2018 — Разное

Перадавікі Кіраўшчыны на палявых работах прымалі віншаванні

Першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер уручаюць узнагароды механізатару Валерыю Дырыкаву з КСУП «Чырвоны баец».

Райкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў прамежкавыя вынікі працоўнага спаборніц­тва на веснавых палявых работах.
Згодна адпаведнай пастановы “Аб задачах гаспадарчых і прафсаюзных органаў аграпрамысловага комплексу па арганізаваным правя­дзенні сяўбы 2018 года”, а таксама прадастаўленых сельгасарганізацыя­мі аператыўных дадзеных аб ходзе веснавых палявых работ, з мэтай стымулявання высокапрадукцыйнай працы было прынята рашэнне аб узнагароджванні шэрагу трактарыстаў-машыністаў, якія дасягнулі найвышэйшых вынікаў у ходзе працоўнага спаборніцтва, Падзячнымі пісьмамі раённай арганізацыі прафсаюза АПК, каштоўнымі падарункамі і вымпеламі лідараў спаборніцтва.

Перадавікі Кіраўшчыны на палявых работах прымалі віншаванні

Артур Філімонаў з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»

Перадавікі Кіраўшчыны на палявых работах прымалі віншаванні

Валерый Чабатар з КСУП «Барчыцы-агра»

У ліку перадавых працаўнікоў адзначаны: на сяўбе кукурузы — Сяргей Міхалап з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і Аляксандр Тылінскі з ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, на доглядзе за пасевамі — Артур Філімонаў з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” і Алег Сакабіцкі з КСУП “Ніва-Барсукі”, на падрыхтоўцы глебы — Валерый Дырыкаў з КСУП “Чырвоны баец”, на пагрузцы арганікі — Валерый Чабатар з КСУП “Барчыцы-агра”.

Перадавікі Кіраўшчыны на палявых работах прымалі віншаванні

Алег Сакабіцкі з КСУП «Ніва-Барсукі»

Перадавікі Кіраўшчыны на палявых работах прымалі віншаванні

Сяргей Міхалап з ААТ «Рассвет імя К.П.Арлоўскага»

У мінулую суботу першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер пабывалі на палетках ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, КСУП “Ніва-Барсукі”, “Чырвоны баец” і “Барчыцы-агра” і ўручылі заслужаныя ўзнагароды шэрагу лепшых працаўнікоў.
Першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сухадольскі павіншаваў механізатараў з працоўнымі дасягненнямі, выказаў ім пажаданні далейшых поспехаў у справе.
Ён адзначыў, што асноўны комплекс веснавых палявых работ падышоў да свайго лагічнага завяршэння, зараз праводзяцца работы па догляду за раслінамі.
Па словах Аляксандра Сухадольскага, у аграрыяў пачаўся адзін з самых адказных і важных этапаў — нарыхтоўка кармоў. Удзельнікі корманарыхтоўчай кампаніі і адказныя спецыялісты нацэлены на выкананне пастаўленых перад імі задач: нарыхта­ваць якасныя кармы ў дастатковай колькасці.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Лукашенко произвел кадровые перестановки в образовании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика