Пацярпелы разам з Сяргеем Чалым абвяргае версію пра п'яны канфлікт
22.05.2018 15:43
—
Разное
Месца здарэння. Злева — кампанія Сяргея Чалага, справа — падазраваныя ў іх збіцці, якіх затрымала міліцыя
Малады чалавек, які пацярпеў пры нападзе на эканамічнага аналітыка Сяргея Чалага ў адным з двароў у цэнтры Мінска, па просьбе Еўрарадыё пракаментаваў заяву міліцыі аб тым, што здарылася. Па версіі праваахоўных органаў, збіццё не было спланаванае загадзя — гаворка ідзе пра банальныя п'яныя разборкі. Падазраваныя затрыманыя, і яны запэўніваюць, што на бойку іх справакавалі насмешкі з боку пацярпелых.
Але ні сам Сяргей, ні двое яго прыяцеляў не казалі журналістам пра нейкія сур'ёзныя канфлікты ў той вечар.