В Кореличском районе летом отдохнут в лагерях 880 детей

Источник материала:  
22.05.2018 — Разное

В Кореличском районе летом отдохнут в лагерях 880 детей

На Карэліччыне штогод удзяляецца вялікая ўвага аздараўленню дзяцей у летні перыяд. На мінулым тыдні гэтае пытанне было разгледжана на двух раённых пасяджэннях.

 Падчас правядзення міжведамаснай нарады на тэму: «Арганізацыя летняй аздараўленчай кампаніі і занятасці дзяцей у канікулярны перыяд 2018 года» галоўны спецыяліст            аддзела адукацыі, спорту і турызму Карэліцкага райвыканкама Марына Аляксандраўна Станкевіч расказала аб ходзе падрыхтоўкі аздараўленчых лагераў да летняй аздараўленчай кампаніі 2018 года.

Вялікую зацікаўленасць выклікала гэтае пытанне і ў намеснікаў кіраўнікоў па ідэалагічнай рабоце прадпрыемстваў і арганізацый раёна падчас правядзення чарговага семінара. На пасяджэнні з інфармацыяй аб летняй аздараўленчай кампаніі выступіла вядучы спецыяліст Прадстаўніцтва Гродзенскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Карэліцкім раёне Ларыса Паўлаўна Трафімчык.

У Карэліцкім раёне ў летні перыяд плануецца правесці аздараўленне з выкарыстаннем дзяржаўнай датацыі 880 дзяцей, у тым ліку ў лагерах з дзённым знаходжаннем — 400, з кругласутачным — 480. Будзе арганізавана работа 15 лагераў з дзённым знаходжаннем на базе ўстаноў адукацыі, 5 лагераў працы і адпачынку, 7 перасовачных палатачных лагераў з асобнымі маршрутамі перамяшчэння, а таксама 4-зменны рэжым работы стацыянарнага дзіцячага аздараўленчага лагера «Вясёлка». Сярэдні кошт пуцёўкі ў стацыянары лагер папярэдне складзе 360 рублёў, бацькоўская плата пры гэтым — 175 рублёў.

Абласным і рэспубліканскім бюджэтам у 2018 годзе на падрыхтоўку лагера выдзелена 19,696 тыс. рублёў. На 18 мая асвоена 14135,4 рублёў. Ідзе падрыхтоўка стацыянарнага лагера да летняй аздараўленчай кампаніі.

У адпаведнасці з рашэннем Карэліцкага раённага выканаўчага камітэта ад 2 мая 2018 года № 272 «Аб арганізацыі аздараўлення дзяцей Карэліцкага раёна ў летні перыяд 2018 года» замацаванымі за аб’ектамі лагера «Вясёлка» ў парадку долевага ўдзелу і фінансавання затрат па падрыхтоўцы да летняга аздараўленчага сезону арганізацыямі і прадпрыемствамі раёна вядуцца бягучы рамонт будынкаў, памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторый. Рэалізуюцца мерапрыемствы па выкананні прадпісанняў раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, а таксама раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.

Зроблены рамонт жылых домікаў, рэканструкцыя мыйнага аддзялення харчблока, набыта духавая шафа. Заменены эмаліраваны кухонны посуд, апрацоўчыя дошкі і нажы.

Пры наяўнасці дадатковых фінансавых сродкаў у жылых памяшканнях будзе прадоўжана замена шафаў, індывідуальных тумбачак, сталоў.

На тэрыторыі ДАЛ «Вясёлка» будуць праведзены энтамалагічныя абследаванні і прафілактычныя мерапрыемствы па абароне ад гнюсу і кляшчоў.

Праведзена абследаванне дна возера Свіцязь у месцах купання выхаванцаў лагера. Бацькі могуць не хвалявацца: усе небяспечныя прадметы з дзіцячай купальні дасталі вадалазы.

У летні перыд плануецца прадоўжыць практыку арганізацыі летняга аздараўлення і занятасці дзяцей і падлеткаў раёна на базе выхаваўча-аздараўленчай установы, устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.

←ГАИ нашла в багажнике у водителя раненую косулю. Спасти животное не удалось

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика